25 сакавiка 2025, aўторак, 11:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кансультант Пентагона: Расейскія танкі «Армата» ціха ўцяклі з фронту

12
Кансультант Пентагона: Расейскія танкі «Армата» ціха ўцяклі з фронту

Гэта правальны ўрок для Крамля.

Расея ціха вывела свой танк Т-14 «Армата» з Украіны. Сітуацыя з гэтай баявой машынай ва ўмовах рэальнай вайны стала правалам для крамлёўскага войска, піша вайсковы эксперт, экс-кансультант Пентагона Крыс Осбарн для 19FortyFive.

Расейскі танк Т-14 «Армата»: правальны ўрок

Расейскі танк Т-14 «Армата» доўгі час уважаўся прарывам у танкабудаванні, але яго рэальнае выкарыстанне на полі бою паставіла пад сумнеў яго эфектыўнасць.

Паводле звестак расейскага агенцтва ТАСС, размяшчэнне Т-14 ва Украіне было кароткачасовым і насіла эксперыментальны характар, пасля чаго яго аператыўна вывелі з лініі фронту. Гэта сведчыць аб тым, што яго баявая эфектыўнасць магла выявіцца не такой высокай, як чакалі распрацоўнікі.

Расея сутыкнулася з цяжкасцямі ў вытворчасці і мадэрнізацыі «Арматы», якая распрацоўвалася цягам доўгага часу. Аднак няўдалая баявая эксплуатацыя толькі дадала новых пытанняў да яе магчымасцей.

Адной з прычын хуткага вываду танка магло быць нежаданне расейскага кіраўніцтва рызыкаваць яго тэхналогіямі ва ўмовах актыўных баявых дзеянняў. Знішчэнне Т-14 ці яго захоп украінскімі войскамі магло б стаць сур'ёзным ударам па іміджы гэтага танка. Але сам факт такога асцярожнага стаўлення спараджае сумневы наконт яго рэальнай баяздольнасці.

Разрэкламаваныя характарыстыкі

Расейская прэса актыўна асвятляла перавагі Т-14. Паведамляецца, што платформа хутчэйшая і лягчэйшая за амерыканскі M1 Abrams, маючы вагу 55 тон, што паляпшае яе мабільнасць. Танк абсталяваны рухавіком магутнасцю 1500 конскіх сіл, аналагічна Abrams, але ў той жа час мае меншую вагу, што можа забяспечваць большую хуткасць.

Таксама важным элементам з'яўляецца беспілотная вежа, якая дазваляе паменшыць экіпаж і падвысіць выжывальнасць, адсутнасць запатрабавання ў прысутнасці наводчыка ў верхняй частцы машыны. Гэта падобна амерыканскай сістэме CROWS, якая дазваляе дыстанцыйна кіраваць зброяй знутры броні.

Аднак заяўленыя характарыстыкі не заўсёды пацвярджаюцца на практыцы. Напрыклад, дакладнасць і эфектыўнасць цеплавізійных прыцэлаў Т-14 застаецца адкрытым пытаннем. Вайна ў Персідскай затоцы паказала, што амерыканскія Abrams мелі значную перавагу над ірацкімі Т-72 дзякуючы лепшым сэнсарам, што дазваляла знішчаць супраціўніка з большай адлегласці.

Паводле інфармацыі расейскай крыніцы ў ГРУ, Т-14 здольны бачыць уначы на адлегласці 5 км і 3,5 км удзенть, аднак незалежнага пацвярджэння гэтых паказчыкаў няма.

Жывучасць і ўзбраенне

Што да абароны, галоўнае пытанне датычыцца якасці кампазітнай брані Т-14. Калі Расеі ўдалося стварыць лёгкія матэрыялы з высокім узроўнем абароны, гэта магло б стаць тэхналагічным прарывам. Аднак традыцыйныя цяжэйшыя танкі, такія як Т-90 ці Т-72, хутчэй за ўсё, маюць больш высокую жывучасць, бо эфектыўныя лёгкія кампазіты складаныя ў вытворчасці.

Паводле Popular Mechanics, Т-14 можа выкарыстоўваць ракету 3UBK21 Sprinter, якая мае заяўленую далёкасць 7 міль (прыкладна 11 км). Гэта амаль удвая больш за магчымасці папярэдняга набоя 9M119 Refleks, які пераадольвае 5 км. Аднак нават такі паказчык не гарантуе перавагі на полі бою, асабліва супраць сучаснай украінскай супрацьтанкавай зброі.

Нягледзячы на высокатэхналагічнае ўзбраенне, Т-14 застаецца ўразлівым для такіх эфектыўных сістэм, як Javelin, Carl Gustaf, NLAW, якія прадэманстравалі высокую эфектыўнасць у знішчэнні расейскіх танкаў.

Тактыка ўкраінскіх вайскоўцаў

Украінскія войскі актыўна выкарыстоўваюць манеўраныя групы, якія дзейнічаюць у гарадскіх умовах і на складанай мясцовасці. Выкарыстоўваючы супрацьтанкавыя сродкі, яны паспяхова знішчаюць расейскую бронетэхніку з засад, атакуючы яе з будынкаў, мастоў ці натуральных хованак.

Расейскі танк Т-14 «Армата» – заяўленыя характарыстыкі

На заявы расейцаў, у гэтых танкаў беспілотная вежа, якая падвышае выжывальнасць экіпажа. Акрамя таго, танк нібы абсталяваны ўдасканаленай кампазітнай бранёй і рэактыўнай бранёй.

Таксама паведамлялася, што T-14 узмоцнены сістэмай актыўнай абароны Afghanit, прызначанай для выяўлення і нейтралізацыі пагроз, такіх як супрацьтанкавыя кіраваныя ракеты (СТКР) і рэактыўныя гранаты (РПГ).

Яшчэ сцвярджалася, што T-14 абсталяваны дызельным рухавіком магутнасцю 1500 конскіх сіл. Як мяркуецца, танк можа развіваць хуткасць да 75-80 км/г і мае запас ходу блізу 500 кіламетраў з адным бакам паліва.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках