Эксперт патлумачыў, як УСУ змогуць пакончыць з аэрадромам «Энгельс»
- 23.03.2025, 13:35
- 8,368

Гэта пытанне часу.
Нягледзячы на тое, што Узброеныя сілы Украіны ўжо неаднаразова атакавалі аэрадром «Энгельс», расейцы працягваюць яго актыўна выкарыстоўваць, аднак знішчэнне аэрадрома - гэта толькі пытанне часу. Пра гэта распавёў у эфіры «Украінскага радыё» ваенны аналітык Аляксей Гецьман.
Ён адзначыў, што аэрадром разбураны не цалкам і расейцы яго аднаўляюць.
«Можна меркаваць, што гэтая атака (па аэрадроме) усё ж была дронамі, а не ракетамі. Таму што калі ўжо нашы ракеты будуць гатовыя для выкарыстання, тады наступная атака разбурыць аэрадром «Энгельс» так, што аднаўляць яго будзе вельмі доўга ці наогул немагчыма. Гэта пытанне часу», - адзначыў эксперт.
Ён нагадаў, што авіябаза «Энгельс» - адна з ключавых баз расейскай далёкай авіяцыі, адкуль рэгулярна ўзлятаюць Ту-95 для нападаў крылатымі ракетамі па тэрыторыі Украіны, і да якіх Украіна «можа дацягнуцца і дацягнулася».
У адказе на пытанне аб тым, колькі часу спатрэбіцца на аднаўленне аэрадрома, Гецьман зазначыў, што калі разбурылі толькі склад ракет, то ён адновіцца даволі хутка. Бо расейцы за месяц могуць вырабляць ад 100 да 150 розных усіх ракет: і Х-101, і Х-555, «кінжалы», «калібры», «іскандэры».
«Але калі разбурылі самалёты, дык гэта ўжо сур'ёзна. Гэта значыць, наступная атака, якую яны плануюць, можа быць не такой магутнай», - адзначыў ён.