«Лукашэнка вярнуўся з Масквы чорным»
36- 23.03.2025, 14:12
- 60,240

Дыктатару ў Крамлі адкрыта сказалі, што ў яго «няма карт».
З'явіліся некаторыя падрабязнасці сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна ў Маскве, піша тэлеграм-канал «Беларуская выведка».
Нашы крыніцы паведамілі, што ўпершыню адбылася наўпроставая размова аб перспектыўным «лагічным заканчэнні паглыбленай інтэграцыі». Размова сталася нечаканасцю для Лукашэнкі. Фактычна, Пуцін упершыню абмаляваў канчатковы вынік саюзнага будаўніцтва.
Паводле інфармацыі крыніц, у беларускай дэлегацыі склалася ўстойлівае меркаванне, што Пуцін надумаў скарыстацца тактыкай Трампа. Камандзе Лукашэнкі адкрыта сказалі, што «ў іх няма карт» і што працэс «паглыбленай інтэграцыі» павінен лагічна скончыцца пераходам ад «саюзнага» інтэграцыйнага працэсу ў федэратыўны.
Лукашэнка вярнуўся «чорным». Ён выдатна разумее, што як бы ён ні спрабаваў «вылізваць» Пуціна, гуляючы раўнапраўнага блазна-партнёра, яго ўласны лёс у гісторыі незалежнасці нашай краіны ўжо вызначаны Крамлём.
«Натуральна, мы паведамляем факт і трэнд размовы, дакладныя дэталі і пакрокавая стратэгія дзеянняў Крамля нам невядомая. У найбліжэйшыя гады варта чакаць адпаведных палітычных рухаў, ініцыятыў і заяў з боку абодвух «братоў». Ясна адно - «Лукашэнка зрабіў сваю справу, Лукашэнка можа сыходзіць!», - адзначае «Беларуская выведка».