УСУ вызвалілі Надзею на Луганшчыне і сцерлі «ў нуль» варожыя сілы
- 23.03.2025, 14:38
- 5,492

У Трэцяй штурмавой брыгадзе раскрылі падрабязнасці бою.
Сіламі Трэцяй штурмавой брыгады, перш за ўсё 1-га штурмавага батальёна, адноўлены кантроль над населеным пунктам Надзеяй. Аб гэтым паведамілі ў Telegram брыгады.
Украінскія вайскоўцы аднавілі кантроль над тэрыторыяй агульнай плошчай тры квадратныя кіламетры.
Вядома, што хоць сама аперацыя па дэакупацыі вёскі працягвалася цягам 30 гадзін, але акупацыйным войскам краіны-агрэсаркі Расеі ўзяцце Надзеі каштавала двух месяцаў намаганняў.

Са слоў камандзіра Трэцяга Армейскага Корпуса Андрэя Білецкага, за гэты час былі сцёртыя «ў нуль» два механізаваныя палкі ворага - 752-і і 254-ы 20-й арміі РФ.