У Белгародскай вобласці РФ пачалася эвакуацыя
17- 24.03.2025, 10:23
- 8,866

УСУ вядуць наступ.
З Краснаяружскага раёна Белгародскай вобласці РФ, размешчанага на мяжы з Украінай, эвакуавалі амаль усіх жыхароў, паведаміў губернатар Вячаслаў Гладкоў. Са звестак z-каналаў, з 18 сакавіка на гэтую тэрыторыю спрабуюць прарвацца УСУ.
Кіраўнік рэгіёну канстатаваў, што абстаноўка "працягвае заставацца складанай", ідуць баі. На працягу адной толькі нядзелі ў Краснаяружскім і суседнім Ракіцянскім раёнах некалькі разоў аб'яўлялі аб ракетнай небяспецы. Гладкоў не назваў колькасць вывезеных жыхароў. На 2024 год, раён засялялі 14 тысяч чалавек.
Губернатар звярнуў увагу, што некаторыя грамадзяне вяртаюцца, каб пакарміць жывёл, і заклікаў іх "не рызыкаваць сваім жыццём".