У Беларусі ўпершыню выканалі ўнікальную аперацыю
6- 24.03.2025, 20:44
- 6,976

Яна можа замяніць устаноўку кардыёстымулятара.
Аперацыю кардыянейрааблацыі даросламу ўпершыню правялі ў Беларусі, паведамляе «Першы інфармацыйны».
Сутнасць яе ў тым, што лекары прыпякаюць пацыенту з рэдкім пульсам і паўзамі сардэчнага рытму адрэзкі нервовых тканак, якія адказваюць за працу сэрца. Дзякуючы гэтаму яна нармалізуецца без устаноўкі электракардыёстымулятара.
Аперацыя малаінвазіўная, пасля яе не патрабуецца доўгае стацыянарнае лекаванне, а пацыента могуць выпісаць ужо на наступны дзень. Такую дапамогу пакуль атрымалі два хворыя ў 2-й гарадской клінічнай менскай лякарні. Цяпер за імі назіраюць лекары, эфект у выніках ужо выкананых абследаванняў добры.
Адзначаецца, што ў свеце такія аператыўныя ўмяшанні праводзяць ужо 15 гадоў. Першымі такі метад апісалі лекары з Бразіліі, за імі рушылі ўслед калегі з Польшчы, Турцыі і Расеі.