27 сакавiка 2025, Чацвер, 20:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Драздах даражэй за 10 млн спрабуюць прадаць дом, які належаў сям'і экс-кіраўніка СК

17
У Драздах даражэй за 10 млн спрабуюць прадаць дом, які належаў сям'і экс-кіраўніка СК

У аб'яве сцвярджаюць, што ў ім не паспелі пажыць.

У Драздах у Менску як мінімум другі год спрабуюць прадаць катэдж, які каштуе больш за 10 млн рублёў. Раней жыллё належала сям'і экс-кіраўніка Следчага камітэта Валянціна Шаева, паведамляе «Люстэрка».

Катэдж знаходзіцца ў завулку Сёмкаўскім у Менску. «Прадаецца новы – ніхто не жыў – дом у Драздах. Надзел 14,5 соткі ў прыватнай уласнасці», – паказана ў аб'яве.

Агульная плошча аб'екта – 305 м², жылая – 200 м². Кошт – 3 млн 360 тыс. даляраў. Гэта амаль 10 млн 531 тыс. рублёў паводле курсу Нацбанка на 24 сакавіка.

Гэты дом прадаюць як мінімум з чэрвеня 2023 года, тады ён каштаваў 2 млн 950 тыс. даляраў.

Як раней паведамляла «Наша Нiва», у 2019 годзе гэты дом таксама выстаўляўся на продаж. Тады ён быў недабудаваным і выглядаў больш сціпла, а прасілі за яго амаль 900 тысячаў даляраў. Паводле звестак выдання, на той момант нерухомасць была запісаная за Антанінай Раманавай з Глыбокага – цешчай Валянціна Шаева, які ўзначальваў Следчы камітэт у 2012–2015 гадах. Яна ў 2019 годзе прызнавалася выданню, кім даводзіцца чыноўніку. Калі Шаеў кіраваў СК, то прапаноўваў увядзенне дадатковай адказнасці для залішне багатых чыноўнікаў – ажно да спагнання ў прыбытак дзяржавы такой маёмасці.

З дапамогай каманды праекту BELPOL «Люстэрка» раней высветліла, што ўладальніца надзелу (сваячка былога кіраўніка СК) на вуліцы па суседстве з іншымі высокапастаўленымі чыноўнікамі не мянялася як мінімум да сярэдзіны 2021 года. Хто валодае дарагой нерухомасцю цяпер, невядома.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках