30 сакавiка 2025, Нядзеля, 13:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Электрычнасць знікла адразу ў некалькіх раёнах Менска

4
Электрычнасць знікла адразу ў некалькіх раёнах Менска

Акрамя таго, дрэнна працуе мабільны інтэрнэт.

Менчукі паведамляюць пра адсутнасць электрычнасці ў розных раёнах сталіцы, піша дзяржаўнае агенцтва «Минск-Новости».

Праблемы назіраюцца як мінімум у Фрунзенскім, Цэнтральным і Кастрычніцкім раёнах сталіцы. "Смартпрэс" піша, што, акрамя ўсяго, дрэнна працуе мабільны інтэрнэт.

У сувязі з аварыяй на высакавольтнай лініі РЭС адбыўся перапад напружання. Праз гэта ў некаторых спажыўцоў можа адсутнічаць водазабеспячэнне.

Прыблізны час ухілення непаладак - да 17.00.

"Мінсктранс" папярэдзіў, што а 13.35 праз адсутнасць напружання на вул. Прытыцкага (ад вул. Сердзіча да вул. Лабанка), Цімашэнкі, Адзінцова, Якубоўскага, Адоеўскага, Бельскага, Панамарэнкі ў абодвух кірунках спыніліся тралейбусы № 9, 31, 33, 38, 44 і 77. Рух маршрутаў № 33, 38, 7 м. «Пушкінскай». Пазней там дадалі, што з 14/01 з-за адсутнасці напружання на ДС «Захад-3» спыніўся электробус № 60.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках