Украінскі пілот F-16: Больш за 80% ракет трапляюць у цэль
6- 26.03.2025, 21:19
- 10,984

Паветраныя сілы апублікавалі першае інтэрв'ю ўкраінскага лётчыка, які асвоіў амерыканскі знішчальнік.
Паветраныя сілы апублікавалі першае інтэрв'ю ўкраінскага лётчыка, які асвоіў знішчальнік F-16. Ён дзеліцца досведам баявых вылетаў, тактыкай вядзення бою і сакрэтамі зладжанай працы экіпажа, які па-майстэрску асвоіў заходнюю авіятэхніку.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Паветраныя сілы УСУ.
У інтэрв'ю пілот F-16, імя якога не называюць з меркаванняў бяспекі, расказаў, што пастаянна выконвае палёты на паветраную выведку аб'ектаў і войскаў расейцаў. Амаль кожны дзень выконвае не адзін і не два палёты для знішчэння супраціўніка за лініяй баявога судотыку, на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі, на тэрыторыі, часова акупаваныя расейцамі.
Пілот дадаў, што эфектыўнасць выкарыстання заходняй тэхнікі ўкраінскімі вайскоўцамі, як наземнай, так і паветранай, вельмі высокая. Амаль кожная ракета трапляе у цэль.
«Калі я кажу «амаль кожная», то гэта сапраўды амаль кожная - гэта не чатыры з васьмі, гэта больш за 80% выпушчаных намі ракет прыходзяць у цэль і знішчаюць як «Шахеды», так і крылатыя ракеты - што марскога, што паветранага, што наземнага базавання», - распавёў лётчык.
Цэлі пілотам загадзя вядомыя. Са слоў лётчыка, украінская выведка працуе дастаткова нядрэнна. Лётчыкі атрымліваюць усе неабходныя звесткі.
«Нашыя сілы выведкі вельмі хутка адаптуюцца. Мы атрымліваем усе гэтыя звесткі, даволі актуальныя. Калі мы захочам, то нашая бомба заляціць камусьці ў акенца», - падкрэсліў пілот F-16.