31 сакавiка 2025, панядзелак, 0:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як Лукашэнка дабівае «Беларусьфільм»

14
Як Лукашэнка дабівае «Беларусьфільм»

Каму цікавы беларускі кінематограф за межамі краіны?

Самазванец Лукашэнка падумаў, што яму лепш відаць, хто павінен кіраваць «Беларусьфільмам». Не, праўда, хто яшчэ можа гэтым займацца, калі не ён? У краінах са звычайнымі дэмакратычнымі традыцыямі накшталт ЗША, такіх рэчаў не адбываецца.

На секундачку, «Беларусьфільм» - гэта не нейкае культавае месца з сусветным прызнаннем. Што яны знялі ў апошнія гады? Якія фільмы выходзілі, каму яны ўвогуле цікавыя за межамі краіны?

Лукашэнка вырашае, хто будзе «кіраваць» кінематографам, а халопы ў першым шэрагу павінны пляскаць.

У часы нацысцкай Нямеччыны існаваў Імперскі камітэт у кінематаграфіі (Reichsfilmkammer), які кантраляваў усю кінагаліну, а кіраўнікі кінастудый, сцэнарысты і рэжысёры прызначаліся і зацвярджаліся асабіста Ёзэфам Гёбэльсам і кіраўніцтвам Рэйха.

Улічваючы прыхільнасць Аляксандра Лукашэнкі да метадаў Гітлера і яго відавочныя сімпатыі да гэтага гістарычнага персанажа, няма нічога дзіўнага ў тым, што ён капіюе практыкі нацысцкай Нямеччыны. Прызначэнне дырэктараў дзяржаўных устаноў, уключаючы «Беларусьфільм», у ручным рэжыме – гэта толькі адна з праяў таго, што Лукашэнка з'яўляецца прамым правадніком нацызму ў Беларусі, выкарыстоўваючы дзяржаўныя структуры для прапаганды і татальнага кантролю, падобна да таго, як гэта рабілі ў Трэцім Рэйху.

Зміцер Балкунец, Telegram

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках