Памерла народная артыстка Беларусі Клара Малышава
1- 27.03.2025, 12:05
- 7,226

Ёй было 89 год.
Балерына, народная артыстка Беларусі Клара Малышава памерла ў чацвер, 27 сакавіка. Ёй было 89 год. Як піша «Зеркало», пра гэта ў сацыяльных сетках паведаміў Нацыянальны тэатр оперы і балета Беларусі.
Клара Малышава нарадзілася ў снежні 1935 года ў Расеі. Скончыла Пермскую харэаграфічную вучэльню, танчыла ў тэатрах оперы і балета Ніжняга Ноўгарада і Чэлябінска.
У 1965–1977 гадах Малышава была вядучай салісткай балетнай трупы Тэатра оперы і балета Беларусі. Сярод самых яркіх партый — Кітры ў «Дон Кіхоце» Мінкуса, Джулія і Неўзіра ў «Альпійскай баладзе» і «Выбранніцы» Глебава, Доўрская дзяўчына ў «Пер Гюнтэ» на музыку Грыга.
Пасля заканчэння кар'еры стала педагогам класічнага танца Менскай харэаграфічнай вучэльні, у тым ліку ў 1977–1992 гадах з'яўлялася яго мастацкім кіраўніком.

З 1980-х гадоў Малышава вяла майстар-класы ў Японіі. Яна стала першай жанчынай у гісторыі гэтай краіны, узнагароджанай Ордэнам Узыходзячага сонца.
Клара Малышава - прадстаўніца знакамітай беларускай балетнай сям'і. Ейным мужам быў рэжысёр і харэограф Атар Дадзішкіліяні, дачка Натэла Дадзішкіліяні і сын Дзяніс Дадзішкіліяні таксама танчылі ў трупе менскага Вялікага тэатра.