31 сакавiка 2025, панядзелак, 15:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макрон: Еўрапейскія войскі ва Украіне адкажуць на напад Расеі

5
Макрон: Еўрапейскія войскі ва Украіне адкажуць на напад Расеі
Эмануэль Макрон

Міратворцы могуць быць размешчаныя ў «важных гарадах» і іншых месцах.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў, што еўрапейскія міратворчыя сілы, якія могуць быць размешчаныя ва Украіне, адрэагуюць на расейскі напад, калі Масква яго пачне.

Пра гэта паведамляе AP.

Са слоў Макрона, такія войскі могуць быць размешчаныя ў «важных гарадах» і іншых месцах.

«Калі б зноў адбылася агульная агрэсія супраць украінскай зямлі, гэтыя войскі фактычна апынуліся б пад ударам, і тады гэта нашы звычайныя рамкі прыцягнення... Нашы жаўнеры, калі яны задзейнічаныя і размешчаныя, павінны рэагаваць і адказваць на пастановы галоўнакамандуючага і, калі яны аказваюцца ў канфліктнай сітуацыі, адказваць на яе», - сказаў Макрон.

Ён дадаў, што такія войскі не будуць размешчаныя на лініі фронту ва Украіне, «і не будуць задзейнічаныя ў першы ж дзень супраць расейскіх сіл». Яны будуць «сіламі, якія стануць пераконваць расейцаў не ўчыняць паўторны напад. І, утрымліваючы важныя гарады, стратэгічныя базы, будуць адзначаць выразную падтрымку з боку некалькіх еўрапейскіх урадаў і хаўруснікаў».

«Таму мы не на перадавой, мы не ідзем ваяваць, але мы там, каб гарантаваць працяглы мір. Гэта пацыфісцкі падыход... Адзіныя, хто мог бы ў гэты момант справакаваць канфлікт, ваяўнічую сітуацыю, былі б расейцы, калі б яны зноў пастанавілі пачаць агрэсію», - сказаў ён.

Шэраг магчымых варыянтаў, якія разглядаюць еўрапейскія военачальнікі і планавікоў, уключае некалькі сцэнарыяў, якія зараз рыхтуюцца для разгляду і адабрэння лідараў краін.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках