Украіна і ЗША прапрацоўваюць новы варыянт пагаднення аб выкапнях
7- 27.03.2025, 17:29
- 4,710

Цяперашняя версія выглядае як «крок назад».
Украіна працуе над новым праектам пагаднення з ЗША па рэдказямельных металах і іншых карысных выкапнях. Пра гэта ў чацвер, 27 сакавіка, паведамляе «Суспільне», спасылаючыся на крыніцы.
З іх слоў, юрысты і чыноўнікі зараз вывучаюць прапанаваны амерыканскім бокам дакумент. Яны адзначаюць, што яго цяперашняя версія яшчэ мае патрэбу ў дапрацоўцы і ўзгадненні, аднак пакуль яна выглядае як «крок назад».
«У гэтым драфце амерыканскі бок зрабіў некалькі крокаў назад у параўнанні з рамачным пагадненнем, якое было ўзгодненае абодвума бакамі раней», – сказала крыніца «Суспільнага».
Народны дэпутат Украіны Яраслаў Жалязняк.
З яго слоў, дакумент ён атрымаў учора, 26 сакавіка, ад украінскіх чыноўнікаў і ён нібыта быў дасланы амерыканскім бокам як новы праект пагаднення аб выкапнях. Жалязняк таксама падкрэсліў, што гэта не фінальны дакумент і выказаў надзею, што Украіна будзе патрабаваць і даб'ецца значных змен у яго.
25 сакавіка Уладзімір Зяленскі паведаміў, што Злучаныя Штаты Амерыкі прапанавалі Украіне новае вялікае пагадненне па рэдказямельных металах, якое не ўключае пытанне атамных электрастанцый.