1 красавiка 2025, aўторак, 11:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Да батыскафа баяліся нават дакрануцца, каб не зламаць»

«Да батыскафа баяліся нават дакрануцца, каб не зламаць»

Батыскаф з расейскімі турыстамі, які затануў у Егіпце, знаходзіўся ў дрэнным стане.

Жыхарка Расеі Алена, якая каталася на батыскафе "Сіндбад" у Егіпце ў 2017 годзе, заявіла, што турысты ўжо тады скардзіліся на яго стан. Ейныя словы падае РИА Новости.

Жанчына расказала, што батыскаф тады быў даволі новы, але ўжо "падпсуты".

"Гэта значыць і ўнутры былі нейкія там хібы, і сядзенні падраныя, і падрапанае ўсё", – заявіла Алена.

Які-небудзь інструктаж пры пасадцы на судна адсутнічаў, камізэлькі не выдавалі.

"Проста завялі, пасадзілі, адпачывайце, у акенца, у ілюмінатар глядзіце", - удакладніла расейка, заўважыўшы, што паслугу "добра прадавалі" турыстам, хоць кошт не адпавядаў якасці.

Да апарата, паводле ейных слоў, "баяліся нават дакрануцца, каб не зламаць".

Раней турыстка з Казані Рэгіна, якой удалося выратавацца з батыскафа, расказала мясцоваму выданню, што на экскурсію яна адправілася разам з двума дзецьмі. Яны чакалі пасадкі, калі судна пачало тануць. Пры гэтым, як патлумачыла жанчына, турысты, якія ўжо знаходзіліся ўнутры, падумалі, што гэта вучэбная трывога. Потым яны сталі хутка выбірацца з апарата. Дзеці Рэгіны паспелі падняцца на пантон з падлодкі, а яна сама пастаралася адплыць далей ад батыскафа, каб не засмактала ў варонку.

Нагадаем, экскурсійны батыскаф з 45 расейскімі турыстамі на борце затануў недалёка ад Хургады. Дзясяткі расейцаў пацярпелі, загінулі шэсць чалавек. Папярэдне, пілот не справіўся з кіраваннем, судна ўчапілася за рыф і адбылася разгерметызацыя.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках