У красавіку беларусаў чакаюць доўгія выходныя
4- 28.03.2025, 16:27
- 6,436

Можна будзе адпачыць тры дні запар.
Мяркуючы па графіку пераносу выходных і працоўных дзён на 2025 год, у наступным месяцы беларусы змогуць адпачыць тры дні запар.
29 красавіка 2025 года (аўторак) святкуецца Радаўніца. З улікам пераносу працоўнага дня з 28 красавіка (панядзелак) на 26 красавіка (субота), беларусы змогуць адпачыць тры дні запар: 27 — 29 красавіка.
Таксама сёлета доўгія выходныя будуць у ліпені - з 3-га да 6-га, у лістападзе - з 7-га да 9-га, а таксама ў снежні - з 25-га да 28-га.
