1 красавiка 2025, aўторак, 10:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі заўважылі рэдкую птушку

2
У Беларусі заўважылі рэдкую птушку
Фота: «Дзікая прырода побач»

Гэты від знаходзіцца ў прыватных калекцыях у Заходняй Еўропе.

Як піша Telegram-канал «Дзікая прырода побач», у Скідзель пад Гародняй прыляцела пара нільскіх гусей.

Яна адзначалася тут і летась, але невядома, ці было ў яе патомства. Гэта ўжо трэцяя рэгістрацыя для краіны.

Прычым у Беларусі названы від - выпадкова залётны. Ён уключаны ў катэгорыю С нацыянальнага спісу арнітафаўны як інтрадукаваны ці выпадкова выпушчаны з няволі від, які гняздуецца ў Еўропе.

Нільская гусь, як вы зразумелі, з Афрыкі. Яна шырока распаўсюджаная на сваёй радзіме. Яе таксама трымаюць у прыватных калекцыях у Заходняй Еўропе. Выпадковыя ўцёкі прывялі да ўтварэння сучасных папуляцый у некаторых краінах, уключаючы Вялікую Брытанію, Нідэрланды, Бельгію, Нямеччыну, Данію і Польшчу.

Гэтыя птушкі ўяўляюць пагрозу для многіх дзяржаў, бо актыўна гібрыдызуюцца з мясцовымі відамі качак і гусей (напрыклад, з крыжанкамі).

Фота: «Дзікая прырода побач»

Чым небяспечная птушка?

Агрэсіўны характар робіць іх небяспечнымі канкурэнтамі за кармавыя рэсурсы, асабліва ў летні перыяд, калі многія вадаплаўныя птушкі губляюць здольнасць лётаць праз ліньку і вымушаныя карміцца ў абмежаваных месцах.

Нават драпежнікі, такія як ястрабы і канюкі, сутыкаюцца з нападамі з боку нільскіх гусей, якія абараняюць свае тэрыторыі.

Ранні пачатак размнажэння, пачынаючы з лютага, дазваляе ім займаць найлепшыя месцы для гнездавання да з'яўлення канкурэнтаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках