1 красавiка 2025, aўторак, 10:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Частку студэнтаў сёлета змогуць залічыць у беларускія ВНУ без уступных іспытаў

2
Частку студэнтаў сёлета змогуць залічыць у беларускія ВНУ без уступных іспытаў

Такіх абітурыентаў больш за тысячу.

Частку студэнтаў сёлета змогуць залічыць у беларускія ВНУ без уступных іспытаў. Як расказаў журналістам першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч, такіх абітурыентаў больш за тысячу.

У 80 адсоткаў пераможцаў алімпіяд сярэдні бал — звыш 8

Паступіць у ВНУ без уступных іспытаў змогуць медалісты, пераможцы алімпіяд (на запатрабаваныя спецыяльнасці), а таксама выпускнікі Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку. Акрамя таго, паводле сумоўя на канкрэтныя спецыяльнасці ў ВНУ будуць прынятыя навучэнцы профільных класаў.

— У лютым у 21 рэгіянальнай ВНУ скончыліся ўніверсітэцкія алімпіяды па вучэбных прадметах, пераможцы якіх (а гэта амаль 1300 чалавек) рэкамендаваныя да залічэння без уступных іспытаў у тыя ВНУ, у якіх яны здавалі алімпіяду на пэўны пералік спецыяльнасцей. Адзначу, што паводле вынікаў мінулых гадоў такім правам скарыстаўся кожны трэці пераможца ўніверсітэцкіх алімпіяд. Астатнія паступілі ў ВНУ па іншых траекторыях. Гэта вельмі добра падрыхтаваныя хлопцы з высокай паспяховасцю. Больш за 80 адсоткаў з іх маюць сярэдні бал атэстата звыш 8. Прыём дакументаў пераможцаў алімпіяд адбудзецца з 27 чэрвеня да 2 ліпеня напярэдадні асноўнай уступнай кампаніі, - сказаў на прэс-канферэнцыі Аляксандр Бахановіч.

Што тычыцца выпускнікоў - выдатнікаў каледжаў, яны могуць паступіць без экзаменаў практычна на ўсе спецыяльнасці ў рэгіянальныя ВНУ. Але ёсць выключэнне. Гэта эканамічныя, медыцынскія спецыяльнасці і тыя, па якіх трэба здаваць профільныя іспыты.

Калі пройдуць іспыты?

Сёлета ЦТ і ЦЭ правядуць з 26 траўня па 5 чэрвеня. Рэгістрацыя - з 9 да 22 красавіка. Пачатак тэстаў - аб 11:00:

26 траўня: ЦЭ і ЦТ па прадмеце на выбар.

29 траўня: ЦЭ і ЦТ па беларускай ці расейскай мове.

2 і 5 чэрвеня: ЦТ па прадмеце на выбар для ўсіх абітурыентаў.

Усяго ў 2025-м ВНУ гатовы прыняць 48,3 тысячы абітурыентаў, на бюджэт — 31,8 тысячы, што на 400 месц больш, чым летась.

Тэрміны прыёмнай кампаніі пакуль не апублікаваныя, але Аляксандр Бахановіч запэўніў, што яны будуць ідэнтычныя леташнім.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках