У Белавежскай пушчы палічылі зуброў і прыемна здзівіліся
6- 28.03.2025, 18:29
- 3,850

Мясцовая папуляцыя стала большай.
У Белавежскай пушчы палічылі, колькі ў іх зуброў. Выявілася, за год мясцовая папуляцыя стала большай на 36 галоў. Інфармацыя пра гэта з'явілася на сайце нацыянальнага парка, піша «Зеркало».
Улік зуброў супрацоўнікі Белавежскай пушчы праводзілі ў студзені - сакавіку. Аднак у справаздачы ўказаная колькасць жывёл на 1 студзеня 2025 года. Паводле абагульненых звестак іх тут зарэгістравалі 726. Восем з іх пры гэтым утрымліваюцца ў дэманстрацыйных вальерах.
- Улікам ахопленая ўся тэрыторыя нацыянальнага парку, а таксама землі сумежных землекарыстальнікаў, - сказана на сайце пушчы. - Супрацоўнікі ўстанаўлівалі не толькі колькасць жывёл, але і структуру папуляцыі па полу і ўзросце. Каб вывучыць статкі, дзе больш за 50 асобін, выкарыстоўвалі квадракоптар і фотаапарат з доўгафокусным аб'ектывам.
Які ж атрымаўся расклад?
- Падлікі паказалі, што дарослых самцоў (старэйшых за 3,5 гады) зарэгістравана 132 асобіны, дарослых самак - 378, - пералічваюць у нацыянальным парку. - Маладняку (1,5-3,5 года) - 127, цялят 2024 года нараджэння - 89.
На сайце Белавежскай пушчы ўдакладняюць, што зімой зуброў рэгістравалі ў Свіслацкім, Пружанскім і Камянецкім раёнах.