У Чылі здымаюць фільм пра вядомага ўраджэнца Беларусі
1- 28.03.2025, 18:46
- 3,774

Прэм'еру абяцаюць у канцы гэтага года.
У Чылі новая хваля цікавасці да ўраджэнца Беларусі Ігната Дамейкі. Тут пра навукоўца здымаюць маштабны дакументальны фільм піша тэлерам-канал «De facto. Беларуская навука».
Рэжысёр-дакументаліст Эрык Беліда (Erick Bellido) здымае фільм пад назвай «Ігнат Дамейка: жывая спадчына». Задача стужкі - праліць святло на невядомую спадчыну бацькі горнай справы Чылі і «без сумневу, вызначальнай фігуры ў інтэлектуальным развіцці Чылі ў XIX стагоддзі».
Ураджэнца Беларусі Ігната Дамейку аўтары фільма называюць польска-чылійскім навукоўцам. У фільме яго гісторыю раскажуць праз інтэрв'ю з вядомымі дзеячамі навукі і мастацтва. Сярод іх прадстаўнікі геалогіі, горнай справы, вулканалогіі, аховы карэнных народаў.
Увосень 2024 года рэжысёр абвяшчаў збор сродкаў на здымкі, а некалькі месяцаў таму ўжо выйшаў трэйлер фільма.
Прэм'еру абяцаюць у канцы 2025 года.