Памёр музыка Сяргей Кныш
2- 28.03.2025, 21:53
- 6,644

Ён быў удзельнікам легендарных гуртоў «Бонда» и ULIS.
Пра смерць Сяргея Кныша (мянушка «Боршч») з былога гурта «Бонда» паведамілі яго сябры ў «Фэйсбуку». Калектыў праіснаваў з 1980 па 1989 год, перадае «Радыё Рацыя».
Пасля распаду «Бонды» Кныш выступаў з іншым беларускім рок-гуртом – ULIS.

Мянушка «Боршч» прычапілася да Сяргея Кныша са студэнцкіх часоў, калі ён вельмі любіў есці гэтую страву ў сталоўцы. Вучыўся Кныш у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. У яго была жонка і дачка.
Акалічнасці смерці рок-музыканта невядомыя.