Эксперт: Расейскі фронт можа абрынуцца ўжо сёлета
10- 30.03.2025, 12:20
- 14,762

Пры адной умове.
Расейскі фронт можа абрынуцца ўжо сёлета, калі Украіна будзе атрымліваць дастатковую дапамогу ад партнёраў.
Такое меркаванне выказаў вайскова-палітычны аглядальнік групы «Інфармацыйны супраціў» Аляксандр Каваленка падчас чата на «Главреде». З яго слоў, менавіта гэта ўмова можа стаць асноўным каталізатарам.
«Ужо зараз мы можам праводзіць сістэмныя контратакі, і яны адбываюцца па многіх кірунках. Гэта вынік знясілення расейскіх акупантаў цягам 2024 года. У 2024 годзе мы так не контратакавалі ў зоне баявых дзеянняў ва Украіне, як робім гэта зараз», - адзначыў Каваленка.
З яго слоў, усё гэта пацвярджае, што расейцы знясіленыя і не могуць сабе дазволіць вялікіх наступаў, а ў пэўны момант яны не змогуць сабе дазволіць весці абарончыя дзеянні.
«Але ўсё гэта будзе залежаць ад забеспячэння нашымі партнёрамі, таму дапамога ад ЗША важная. Без амерыканскай дапамогі мы зможам справіцца, без ЗША мы можам трымаць абарону і часам контратакаваць. Але калі мы гаворым аб нашым контрнаступленні, то нам патрэбная дапамога ЗША. Толькі пры падтрымцы Штатаў мы можам у 2025 годзе распачаць контрнаступальныя дзеянні, гэта праўда. Але пакуль рана пра гэта казаць», - сказаў вайскова-палітычны аглядальнік.