2 красавiка 2025, Серада, 2:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абсалютны рэкорд вайны: сакавік стаў «чорным месяцам» для артылерыі РФ

4
Абсалютны рэкорд вайны: сакавік стаў «чорным месяцам» для артылерыі РФ

Блізкія да рэкордных таксама страты акупантаў у аўтамабільным транспарце.

Сакавік 2025 года стаў вельмі непрыемным для артылерыі акупацыйнага войска РФ. Зафіксаваныя рэкордныя страты. Увагу на гэта звярнуў вайсковы эксперт Аляксандр Каваленка.

На 29 сакавіка страты УС РФ у ствольнай артылерыі ацанілі на 1543 адзінкі. Такой колькасці агрэсар не губляў за ўсе месяцы папярэдніх трох гадоў вайны.

«Да канца месяца засталося два дні, а ўжо ўстаноўлены абсалютны рэкорд», - напісаў эксперт.

Ён адзначыў, што блізкія да рэкордных таксама страты УС РФ у аўтамабільным транспарце. У папярэднім месяцы акупанты пазбавіліся 3472, а ў сакавіку 3297 адзінак. Высокая імавернасць, што за астатнія дні сакавіка гэты рэкорд таксама будзе пабіты.

«Сувязь паміж стратамі ствольнай артылерыі і аўтамабільнага транспарту наўпроставая. Абумоўленая як неабходнасцю надання агнявой падтрымкі штурмавых дзеянняў РАВ (расейскіх акупацыйных войск – рэд.) пры адсутнасці дастатковай колькасці спецыялізаваных ББМ і АБТ, так і ўсё большай наяўнасцю ў складзе расейскіх войск артылерыі з абмежаванымі характарыстыкамі па далёкасці стральбы», - паведаміў Каваленка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках