2 красавiка 2025, Серада, 2:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WSJ: Замірэнне ва Украіне стане крытычным ударам для расейскай эканомікі

3
WSJ: Замірэнне ва Украіне стане крытычным ударам для расейскай эканомікі

РФ стала залежаць ад вайны.

Цягам усёй вайны ва Украіне вялізныя дзяржаўныя выдаткі на вайсковыя патрэбы падтрымлівалі расейскую вытворчасць і прыглушалі ўплыў заходніх санкцый. У выніку расейская эканоміка стала залежаць ад вайны ў плане працоўных месцаў, заробкаў і росту. Так што адмова ад гэтага вайсковага падсілкоўвання пасля дасягнення мірнай дамовы ўяўляе сабой эканамічную рызыку для Крамля, піша The Wall Street Journal.

Вайсковыя выдаткі ў спалучэнні з устойлівай плынню даходаў ад экспарту нафты дапамаглі расейскай эканоміцы не разбурыцца пасля ўварвання Расеі ва Украіну.

Большасць эканамістаў прагназавалі доўгі і глыбокі эканамічны спад у Расеі, але замест гэтага ВУП краіны ўпаў усяго на 1,4% у тым годзе і вырас на 4,1% у 2023 і 2024 гадах, паводле афіцыйнай статыстыкі. Аднак калі мір будзе падпісаны, то ўсякае наступнае скарачэнне вайсковых выдаткаў Расеі, хутчэй за ўсё, пакіне ў фінансах Крамля варонку, якую будзе цяжка запоўніць, зазначаюць эканамісты.

Так, паводле ацэнак Хелі Сімолы, старэйшага эканаміста Інстытута развіваных эканомік Банка Фінляндыі, не менш за 40% эканамічнага росту Расеі летась было наўпрост абумоўлена вытворчасцю, звязанай з вайной, не лічачы пабочнага эфекту ад росту спажывання, выкліканага падвышэннем заробкаў і выплат, звязаных з вайной.

Акрамя таго, выплаты сем'ям расейскіх салдат, якія ваююць ва Украіне, павысілі дабрабыт некаторых самых бедных раёнаў краіны. Спыненне такога стымулявання прывядзе да зніжэння ўнутранага спажывання, гавораць эканамісты.

«Калі Крэмль хоча пазбегнуць эканамічнага калапсу, яму давядзецца працягваць марнаваць сродкі на цяперашнім узроўні яшчэ доўга пасля заканчэння вайны. Калі вайсковыя выдаткі будуць скарочаныя, гэта прывядзе да страты працоўных месцаў і ўсеагульнага расчаравання ў шматлікіх расейскіх рэгіёнах», - кажа Яніс Клюге, эксперт па Расеі з Нямецкага інстытута міжнародных дачыненняў і бяспекі.

У той жа час, адзначае WSJ, расейская эканоміка безумоўна выйграе ад заканчэння вайны, дзякуючы патэнцыйнаму скасаванню некаторых санкцый, паляпшэнню гандлёвых стасункаў і павышэнню даверу бізнэсу.

Расеі таксама неабходна працягваць уліваць грошы ў свой абаронны сектар, каб аднавіць баяздольнасць пасля значных страт ва Украіне. Гэта, на думку некаторых аналітыкаў, можа забяспечыць эканамічную «мяккую пасадку» пасля ўсякага заканчэння вайны.

Прэзідэнту Расеі Уладзіміру Пуціну «спатрэбіцца папоўніць арсеналы, што азначае, што вайсковыя выдаткі застануцца высокімі цягам некалькіх гадоў пасля вайны», – кажа былы супрацоўнік расейскага цэнтральнага банка Аляксандра Пракапенка. «Мірная дамова стане яшчэ адным шокам для эканомікі, але шокам кіраваным».

Аднак захаваць сёлетні ўзровень вайсковых выдаткаў у мірны час будзе няпроста. Сёдета федэральны бюджэт выдзяляе на абарону 13,5 трлн рублёў, або блізу 160 мільярдаў даляраў, або больш за 6% ВУП, што параўнальна з пікавымі паказчыкамі савецкай эпохі. Цягам усёй вайны Расея мела дэфіцыт бюджэту, а дзве траціны ліквідных актываў яе Фонду нацыянальнага дабрабыту былі выдаткаваныя пасля ўварвання ва Украіну. Прадпрыемствам, якія змарнавалі час і грошы на пераход да вайсковай эканомікі, таксама спатрэбіцца час, каб перабудавацца на мірны лад.

Як гаворыцца ў аналітычнай запісцы Capital Economics, зніжэнне ўзроўню выдаткаў можа прывесці да запаволення росту ці нават рэцэсіі ў Расеі ў найбліжэйшай перспектыве.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках