2 красавiка 2025, Серада, 2:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперт патлумачыў, чаму наступ, які плануе Пуцін, стане для расейцаў апошнім

2
Эксперт патлумачыў, чаму наступ, які плануе Пуцін, стане для расейцаў апошнім
Аляксандр Мусіенка

Затым Маскве спатрэбіцца доўгая паўза.

Калі нават маштабнае наступленне расейцаў вясной або летам гэтага года адбудзецца, то яго мэтай стане захоп як мага большай колькасці тэрыторый дзеля выгадных умоваў на момант падпісання пагаднення аб спыненні агню, паведаміў вайсковы эксперт Аляксандр Мусіенка.

Пра гэта Аляксандр Мусіенка расказаў на сваім YouTube-канале.

Вайсковы эксперт спачатку агучыў трывожную інфармацыю аб планах Крамля: «Пагаворым пра расейскі наступ, бо цяпер у сеціве вельмі актыўна распаўсюджваецца інфармацыя аб тым, што Расея рыхтуе новы маштабны наступ на фронце з ужываннем войск уздоўж лініі 1100 км фронту, гэта значыць, па ўсёй лініі, і, магчыма, гэта плануецца пачынаць з вясны».

«Вяснова-летняя кампанія, якую плануе Расея, мусіць стаць апошняй пасля якой ім сапраўды спатрэбіцца доўгая паўза. Якія імаверныя планы ворага? Захапіць як мага больш тэрыторый, прасунуцца, аслабіць Сілы абароны Украіны, паспрабаваць зацягнуць вайну, дэмаралізаваць украінскае грамадства і такім чынам, у тым ліку, стамляючы адміністрацыю Трампа, такім чынам спрабуючы скончыць вайну, як мінімум дайсці да спынення агню на фронце, скончыць гэтую вайну на выгадных для Пуціна ўмовах. Вось якая мэта на сёння можа ставіцца», - адзначыў Аляксандр Мусіенка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках