2 красавiка 2025, Серада, 2:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Варшаве ўпершыню прайшоў канцэрт Naka acoustic

У Варшаве ўпершыню прайшоў канцэрт Naka acoustic
Фота: Charter97.org

У Варшаве ўпершыню прайшоў канцэрт Naka acoustic

Беларускія музыкі выступілі ў Beer Station Praga.

Учора ў Варшаве ў Beer Station Praga ўпершыню адбыўся канцэрт беларускага праекту Naka acoustic.

Сайт Charter97.org публікуе фотарэпартаж з канцэрта.

Naka acoustic — гэта сайд-праект вядомага беларускага рок-гурта Naka, які складаецца з лідара гурта Анастасіі Шпакоўскай і гітарыста Сяргея Шчурко.

У рэпертуары Naka acoustic вядомыя і новыя песні гурта.

Гурт Naka быў створаны ў 2004 годзе.

Падчас свайго існавання было выдадзена шэсць поўнафарматных альбомаў.

Гурт удзельнічаў у некалькіх дзясятках супольных дыскаў. Выступаў на многіх еўрапейскіх імпрэзах.

Праз палітычныя рэпрэсіі Наста Шпакоўская была вымушаная з'ехаць з Беларусі ў 2020 годзе.

Творчую дзейнасць Naka працягвае ў Польшчы, дзе запісвае новыя песні і здымае кліпы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках