2 красавiка 2025, Серада, 2:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Білі Айліш знялася ў відэа пад песню беларусаў

2
Білі Айліш знялася ў відэа пад песню беларусаў

Беларускі трэк стаў папулярны яшчэ паўгода таму.

Амерыканская спявачка Білі Айліш і блогерка Квэн Блэквел запісалі відэа пад трэк беларускіх рэпераў, які стаў папулярным яшчэ паўгода таму.

Відэа, якое доўжыцца менш за дзесяць секунд, падпісанае фразай «пасля сямі гадоў вашых угавораў…мы нарэшце зняліся разам». У кадры Айліш і Блэквел ідуць пад папулярны ў 2024-м у TikTok трэк «Гламур» беларускіх выканаўцаў nkeeei, uniqe, ARTEM SHILOVETS і Wipo.

Ролік сабраў больш за пяць мільёнаў падабаек і тысячы каментароў, а nkeeei папрасіў сваіх фанатаў закідаць каментарамі Білі Айліш з прапановай запісаць з ім фіт.

Watch on TikTok

Хто такія nkeeei, uniqe, Арцём Шылавец і Wipo

nkeeei - рэпер Мікіта Карабыка з Баранавіч. Ягор Юніцкі, які спявае пад псеўданімам uniqe, і Арцём Шылавец - менячукі. Wipo - рэпер і прадусар Ілля Дзямчук з Салігорска.

«Гламур» - трэк з трэцяга, аднайменнага альбома выканаўцаў. Раней у TikTok сталі віруснымі іншыя песні гэтага трыа - «Лайкі» і «Натоўпы крычаць», кліп на апошнюю набраў блізу дзясяці мільёнаў праглядаў на YouTube.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках