Расейская БМП адкрыла агонь па сваёй пяхоце: пачалася паніка
5- 30.03.2025, 13:33
- 12,248

Расейцаў распляжылі.
Падчас няўдалага штурму пазіцый 72-й асобнай механізаванай брыгады ўкраінскія абаронцы зафіксавалі, як расейская баявая машына пяхоты адкрыла агонь па сваіх салдатах, каб прымусіць іх рухацца наперад. Інцыдэнт адбыўся пад Новаандрэеўкай Данецкай вобласці, піша «Диалог.UA».
Расейцы страляюць па сваіх праз паніку і дэмаралізацыю. Так УС РФ зноў паказалі ўзровень хаосу ў сваіх шэрагах: падчас штурму ўкраінскіх пазіцый пад сялом Новаандрэеўкай у Пакроўскім раёне Данецкай вобласці расейская БМП адкрыла агонь па ўласнай пяхоце.
Пра гэта паведамляе прэс-служба батальёна беспілотных сістэм 72-й АМБр, якая апублікавала адпаведнае відэа. Штурм пачаўся са спробы высадзіць дэсант у лесапаласе з выкарыстаннем трох бронемашын.
Аднак украінскія байцы аператыўна зрэагавалі: адзін з бронетранспарцёраў быў знішчаны з дапамогай дронаў, і штурмавая група была вымушаная высадзіцца на ўласных пазіцыях.
Салдаты РФ не хацелі надыходзіць - у іх пачалі страляць свае
У другой хвалі штурму расейскім сілам удалося высадзіць салдат бліжэй да ўкраінскіх пазіцый, але тыя адмовіліся пакідаць бронетэхніку і заставаліся «на брані». Каб прымусіць іх рухацца, наводчык БМП адкрыў па іх агонь. Толькі пасля гэтага салдаты пачалі неахвотна рухацца ў бок лесапаласы. Неўзабаве сама баявая машына паспрабавала пакінуць пазіцыю, але была знішчаная ўкраінскім FPV-дронам.
Чатыры правальныя спробы штурму - усё беспаспяхова
Гэты інцыдэнт стаў ужо чацвёртай зафіксаванай спробай штурму расейскіх войск у раёне Новаандрэеўкі. Усе яны скончыліся поўным разгромам, паведамляе 72-я брыгада.
Дэмаралізацыя, галеча і байцы на мыліцах
Украінскія вайскоўцы адзначаюць, што адсутнасць матывацыі сярод расейскіх салдат становіцца ўсё больш відавочнай. Байцы цярпяць ад недахопу медыцынскай дапамогі, дрэнных умоў жыцця і камандавання, якое дзеля выканання загадаў адпраўляе ў бой нават інвалідаў - на мыліцах і ў інвалідных вазках.