Турцыю ахапілі беспрэцэдэнтныя пратэсты
25- 30.03.2025, 20:20
- 27,168

У Стамбуле на вуліцу выйшлі больш за 2 млн чалавек.
Пратэсты, якія ахапілі Труцыю пасля арышту апазіцыянера і па сумяшчальніцтве мэра Стамбула Экрэма Імамаглу, дасягнулі беспрэцэдэнтнага для краіны маштабу.
У суботу, 29 сакавіка, на вуліцы горада выйшлі мільёны людзей. Дэталі паведаміла турэцкае выданне Sözcü.

Паводле інфармацыі апазіцыянераў, у пратэсце ў Стамбуле ўзялі ўдзел 2 200 000 чалавек. Улады Турцыі сцвярджаюць, што было менш пратэстоўцаў. Мяркуючы па кадрах з месца, Імамаглу выйшла падтрымаць беспрэцэдэнтна вялікая колькасць людзей. Фіксаваліся сутыкненні з паліцыяй, у выніку чаго былі арыштаваныя як мінімум 300 грамадзян.
Усяго за 10 дзён пратэстаў за краты патрапілі тысячы прыхільнікаў Імамаглу. Цяперашнія пратэсты, мабыць, самыя маштабныя з часоў дэманстрацый у парку Гезі ў 2013 годзе.
Лідар Турцыі Раджэп Эрдаган, які знаходзіцца ва ўладзе ўжо больш за 20 гадоў і не плануе сыходзіць, сёння сутыкнуўся з адным з самых сур'ёзных унутрыпалітычных выклікаў.
Эксперты мяркуюць, што гэты крызіс можа стаць пераломным як для Эрдагана, так і для дэмакратыі ў Турцыі.
Імамаглу, мэр Стамбула і кандыдат у прэзідэнты ад апазіцыйнай Рэспубліканскай народнай партыі (CHP), быў арыштаваны ў Турцыі 19 сакавіка 2025 года. Яго абвінавачваюць у карупцыі, вымагальніцтве, хабарніцтве, адмыванні грошай і падтрымцы тэрарызму. Імамаглу - галоўны палітычны канкурэнт Эрдагана. Мяркуецца, што арышт апазіцыянера мае палітычную падаплёку. Міжнародныя арганізацыі, такія як Рада Еўропы і Human Rights Watch, асудзілі арышт, назваўшы яго супярэчным волі народа.