Прэм'ер Францыі: Зяленскі ў Белым доме абараняў гонар Еўропы
7- 4.03.2025, 8:41
- 7,158

Моцная гаворка Франсуа Байру.
Прэм'ер-міністр Францыі Франсуа Байру на дэбатах у парламенце сказаў прамову ў падтрымку Украіны і Уладзіміра Зяленскага пасля скандалу ў Авальным кабінеце Белага дома. Ён адзначыў, што Дональд Трамп і Джэй Ды Вэнс спрабавалі прынізіць прэзідэнта Украіны, але той не прагнуўся.
Французскія дэпутаты сустрэлі прамову кіраўніка ўрада воплескамі, піша France24. Ён падкрэсліў, што "дзеля гонару Еўропы прэзідэнт Уладзімір Зяленскі не саступіў".
Байру перакананы, што сцэна ў Авальным кабінеце, разгуляная перад камерамі СМІ, мела на мэце схіленне Зяленскага да капітуляцыі перад агрэсарам.
«Сцэна, адзначаная жорсткасцю, жаданнем знявагі, мэтай якой было пагрозамі прымусіць Уладзіміра Зяленскага прагнуцца, каб ён здаўся патрабаванням сваіх агрэсараў. Дзеля гонару дэмакратычнай адказнасці, дзеля гонару Украіны, і я наважуся гэта сказаць, дзеля гонару Еўропы, прэзідэнт Зяленскі не саступіў», - заявіў Байру.
Паводле ягоных слоў, ахвярай гэтага эпізоду стала «бяспека Украіны, якая змагаецца за сваё выжыванне», а таксама сама ідэя Альянсу краін Еўропы са Злучанымі Штатамі.
Французскі прэм'ер таксама падкрэсліў, што Еўропа значна мацнейшая, чым думае.
«Мы, еўрапейцы, мацнейшыя, чым думаем. Мы моцныя і не ведаем аб гэтым. І паводзім сябе так, быццам мы слабыя», - адзначыў палітык.
Паводле яго звестак, валавы ўнутраны прадукт Еўразвзяу разам з ВУП Вялікабрытаніі «больш чым у дзесяць разоў перавышае ўнутраны прадукт Расеі». А ўзброеныя сілы дзвюх краін, заявіў Байру, «гэта больш за два з паловай мільёны прафесійных салдат, што на 25% больш, чым у расейскіх узброеных сілах».
Акрамя таго, ён адзначыў, што ёсць «3000 знішчальнікаў, і гэта ўдвая больш, чым у Злучаных Штатах або расейскіх ВПС».