4 сакавiка 2025, aўторак, 15:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя самыя папулярныя ў пасажыраў маршруты зімы

Названыя самыя папулярныя ў пасажыраў маршруты зімы

Гародня — сярод прыярытэтаў.

Сэрвіс "Атлас" расказаў, на якія аўтобусы часцей за ўсё куплялі білеты беларускія пасажыры. Гародня трапіла ў спіс папулярнасці. Напрыклад, сярод маршрутаў унутры краіны ў лідэрах кірунак "Гародня-Менск".

У міжнародных выправах на вяршыні папулярнасці апынуліся маршруты з Гародні ў Вільню, Варшаву і Беласток.

Адкрываліся зімой і новыя маршруты, напрыклад, з Гародні ў Віцебск паехаў «далёкасяжны» мікробус. У дарозе ён праходзіць больш за 600 км, але затое ўпершыню з'явілася магчымасць дабрацца ад аднаго абласнога цэнтра да другога без перасадак.

А адзін з самых незвычайных стартаў — маршрут Наваградак-Астравец-Менск. Гэты «ваколсветны» маршрут праходзіць блізу 350 км і злучае адразу 8 раёнаў Гарадзенскай і Менскай абласцей. Але фактычна гэты рэйс успрымаюць як два асобныя маршруты – Астравец-Менск і Астравец-Наваградак. Кожны напрамак мае сваіх пасажыраў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках