4 сакавiка 2025, aўторак, 15:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску дзесяцігадовая дзяўчынка стала сведкай скандалу

5
У Менску дзесяцігадовая дзяўчынка стала сведкай скандалу
ілюстрацыйнае фота

Ейную маці аштрафавалі за прычыненне псіхічных пакут.

Пракуратура Савецкага раёна Менска правяла праверку факту сямейнага скандалу, пасля якога ініцыявала адміністрацыйны працэс у дачыненні да маці дзесяцігадовай дзяўчынкі. Жанчыну прыцягнулі да адказнасці за прычыненне дзіцяці псіхічных пакут, паведамляе a target="_blank" href=https://news.zerkalo.io/life/92893.html?c>zerkalo.io са спасылкай на прэсавую службу пракуратуры.

Сварка адбылася ўвечары 25 снежня 2024 года паміж 36-гадовай жанчынай і яе 56-гадовай маці. У часе праверкі высветлілася, што сведкай канфлікту стала малалетняя дачка абвінавачанай, што і стала падставай для адміністрацыйнага разбору.

Пракуратура высветліла, што маці дзяўчынкі раней была асуджаная за забойства і неаднаразова прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці. Ейны каханак таксама мае крымінальную мінуўшчыну — быў суджаны за цяжкія цялесныя пашкоджанні, махлярства, крадзеж і рабаванне. Акрамя таго, ён шмат разоў парушаў закон — прыцягваўся за знаходжанне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап'янення, дробны крадзеж і невыкананне прафілактычнага назірання.

Паводле пракуратуры, на гэтым адрасе рэгулярна адбываюцца скандалы і паступаюць выклікі ў міліцыю. У тым ліку — знаёмы дачкі выломлівае дзверы, каханак у стане алкагольнага ап'янення, само дзіця тэлефанавала ў 102, паведамляючы, што бацькі скандаляць і кідаюцца ў бойку.

Суд Савецкага раёна Менска прызнаў жанчыну вінаватай паводле ч.2 арт.10.1 КоАП РБ (прычыненне псіхічных пакут непаўналетняму) і прызначыў ёй штраф дзве базавыя адзінкі (84 рублі).

Акрамя таго, камісія ў справах непаўналетніх прызнала дзяўчынку асобай, якая знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Лукашэнка прызначыў двух новых міністраў

Ілюстрацыйнае фота

Дыктатар змяніў міністра сельскай гаспадаркі.

Лукашэнка прызначыў двух новых міністраў, паведаміла прэсавая служба дыктатара.

Новым міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання стаў Юрый Горлаў. Раней ён займаў пасаду памочніка Лукашэнкі ў Гомельскай вобласці.

Новы міністр архітэктуры і будаўніцтва — Аляксандр Студнёў. Да гэтага дня ён з`яўляўся старшынём Магілёўскага выканкама.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках