Апазіцыя запаліла фаеры і ўзарвала дымавыя шашкі ў парламенце Сербіі
3- 4.03.2025, 14:36
- 3,092

Пачалася бойка.
У парламенце Сербіі адбыліся беспарадкі. Прадстаўнікі апазіцыі запалілі фаеры і аблілі вадой спікера Ану Брнабіч.
Інцыдэнт адбыўся падчас пасяджэння, на якім абмяркоўваліся новыя законы.
Апазіцыйныя дэпутаты заявілі, што не могуць весці дэбаты, пакуль у краіне працягваюцца масавыя пратэсты. У зале таксама былі ўзарваныя дымавыя шашкі.