Беларус выйграў заклад, залпам выпіўшы літр гарэлкі
29- 4.03.2025, 15:01
- 13,806

Але ўсё скончылася трагедыяй.
Гэта адбылося ў нядзелю ў Шумілінскім раёне, паведамляе Следчы камітэт.
56-гадовы мужчына ў кампаніі з трох чалавек паспрачаўся, што здолее залпам выпіць літр гарэлкі. Яму ўдалося выйграць заклад, але ўсё скончылася трагедыяй.
Ужо ўначы сваякі мужчыны знайшлі яго ў стане алкагольнай комы і выклікалі хуткую дапамогу. Не прыходзячы ў прытомнасць, мужчына сканаў у лякарні.