У Алтайскім краі РФ застрэлілі кіраўніка раёна
6- 4.03.2025, 15:23
- 3,714

Падазраюць былога падпарадкаванага.
У Алтайскім краі РФ у сяле Заўялаве забіты кіраўнік Заўялаўскага раёна. Яго застрэлілі на выхадзе з кавярні ўдзень 4 сакавіка, паведамляе Следчы камітэт. Імя ахвяры ведамства не называе, на сайце ўрада краю кіраўніком адміністрацыі раёна значыцца Мікалай Анішчанка.
«Паводле падазрэння ва ўчыненні злачынства супрацоўнікамі паліцыі затрыманы мясцовы жыхар. На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група», - распавялі ў СК.
Паводле інфармацыі Baza і Mash, падазраваны ў забойстве - былы падпарадкаваны Анішчанкі - 45-гадовы Анатоль Фенін, пры затрыманні ён паспрабаваў скончыць жыццё самагуббствам.
Распачатая крымінальная справа паводле прыкмет злачынства, прадугледжанага ч.1 арт.105 КК РФ (забойства).
Заўялаўскі раён знаходзіцца на захадзе краю, яго насельніцтва 16 тысяч чалавек. Сяло Заўялава размешчанае ў 250 км ад Барнавула.