4 сакавiка 2025, aўторак, 23:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вэнс адказаў, калі ЗША могуць аднавіць пастаўкі ваеннай дапамогі Украіне

41
Вэнс адказаў, калі ЗША могуць аднавіць пастаўкі ваеннай дапамогі Украіне
ДЖЭЙ ДЫ ВЭНС

Паводле ягоных словаў, Украіна павінна «сесці за стол перамоваў».

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Ды Вэнс у аўторак, 4 сакавіка, заявіў, што для аднаўлення паставак дапамогі Украіна павінна «сесці за стол перамоваў».

«Мы хочам, каб украінцы мелі суверэнную і незалежную краіну. Мы мяркуем, што ўкраінскія войскі змагаліся вельмі адважна, але цяпер мы дайшлі да стадыі, калі ні Еўропа, ні Злучаныя Штаты, ні самі ўкраінцы не могуць бясконца прадаўжаць гэтую вайну», – сказаў Вэнс.

Ён дадаў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп сваімі пастановамі спрабуе «адправіць вельмі выразны сігнал: украінцы павінны пачаць перамовы з прэзідэнтам датычна пагаднення аб мінералах».

Калі віцэ-прэзідэнта ЗША спыталі, ці думае ён, што ўгода з рэдкімі мінераламі ўсё яшчэ магчымая, Вэнс адказаў, што «безумоўна».

Вэнс таксама абвінаваціў украінцаў у нежаданні «весці перамовы добрасумленна» і заявіў, што ЗША не атрымалі справядлівага стаўлення да дапамогі Украіне.

«Гэта сапраўды абсурдна і, шчыра кажучы, абразліва для амерыканскага народа, што еўрапейцы атрымліваюць лепшую ўгоду, чым амерыканцы», – сказаў ён.

Раней Вэнс заявіў, што дзверы для аднаўлення перамоваў паміж амерыканскім прэзідэнтам Дональдам Трампам і ўкраінскім лідарам Уладзімірам Зяленскім застаюцца адчыненымі.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках