Украінскія пілоты атакавалі камандны пункт войскаў РФ у Данецкай вобласці
1- 4.03.2025, 20:14
- 2,896

У выніку паспяховай атакі была парушаная сістэма кіравання войскаў РФ.
Украінскія Паветраныя сілы 3 сакавіка падбілі пункт кіравання 98-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі ўзброеных сілаў Расеі ў часова акупаваным пасёлку Калініна (у 2016 годзе ён быў перайменаваны на Манжыкаў Кут) Данецкай вобласці, паведамляе Генеральны штаб Узброеных сілаў Украіны ў Facebook.
У выніку паспяховай атакі была парушаная сістэма кіравання войскаў РФ. Гэта істотна ўскладніла каардынацыю дзеянняў падраздзяленняў гэтай дывізіі.
