5 сакавiка 2025, Серада, 0:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Калі што, я нават гатовы ўзяцца за зброю»

11
«Калі што, я нават гатовы ўзяцца за зброю»

Просты беларус у TikTok скарыў сэрцы палякаў.

Гэтае відэа з беларусам у Польшчы было апублікаванае два месяцы таму, але да гэтага часу абмяркоўваецца ў сацыяльных сетках. Пажылы мужчына ў кепцы з польскім гербам спадабаўся палякам сваім стаўленнем да іх краіны – настолькі, што сабраў сотні тысячаў праглядаў, піша «Люстэрка».

Ролік з'явіўся на TikTok-старонцы выдання podatkimeritum.pl 7 студзеня. Цяпер відэа набрала 828000 праглядаў і амаль 1300 каментароў.

Гэта вулічнае апытанне, у якім паўудзельнічаў беларус. Сталы мужчына ў кепцы з польскім гербам у кадры прыкметна хвалюецца.

Ён сцвярджае, што ён уцякач з Беларусі. Яго спыталі, дзе ўмовы працы лепшыя – у Беларусі ці Польшчы:

«Па-рознаму. Там, дзе я цяпер працую, значна лепш [чым у Беларусі], таму што гэта прыватнае прадпрыемства. У Менску я працаваў на дзяржаўным прадпрыемстве, і там было цяжка».

Беларус падкрэсліў, што польскага заробку яму цалкам стае, і прынцып «заўсёды мала» тут не працуе – мужчына задаволены сваёй працай.

Потым яго спыталі, чаго ён хоча для сябе:

«Я хацеў бы, каб палякі захавалі незалежнасць. Калі што, я нават гатовы ўзяць у рукі зброю і змагацца. […] Я толькі што быў у царкве і прасіў у Бога літасці да мяне».

Ветлівы і прыязны беларус скарыў сэрцы палякаў. Вось толькі некаторыя з сотняў каментароў:

«Беларусы – самыя прыязныя і блізкія нам людзі».

«Беларусы заўсёды былі выдатнымі людзьмі».

«Брава! Беларусы – нашы браты».

«Прыемны, мілы пажылы чалавек, які паважае нашу краіну».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках