Сёння стартуюць першыя матчы 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў
- 4.03.2025, 20:42
- 2,360

Расклад.
Сёння, 4 сакавіка, стартуе стадыя 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў УЕФА сезону 2024/25. У рамках гульнявога дня адбудуцца чатыры матчы. У цэнтральным супрацьстаянні сустрэнуцца «Рэал» і «Атлетыка».
Ліга чэмпіёнаў УЕФА, 1/8 фіналу, расклад матчаў:
20:45 паводле Менска. «Бруге» – «Астан Віла»;
23:00 паводле Менска. «Рэал» – «Атлетыка»;
23:00 паводле Менска. «ПСВ» – «Арсенал»;
23:00 паводле Менска. «Барусія» – «Ліль».
Першыя матчы стадыі 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў пройдуць 4 і 5 сакавіка. Гульні ў адказ запланаваныя на 11 і 12 сакавіка. Фінал турніру пройдзе 31 траўня ў Мюнхене.
Дзейны пераможца Лігі чэмпіёнаў – мадрыдскі «Рэал». У фінале мінулага турніру «сметанковыя» перамаглі дортмундскую «Барусію» (2:0).