У 2024 годзе сярэдні заробак у Эстоніі склаў 1981 еўра
5- 6.03.2025, 12:00
- 1,704

У параўнанні з годам раней ён вырас на 8,1 адсотка.
Па выніках 2024 года сярэдні месячны брута-заробак склаў у Эстоніі 1981 еўра, сведчаць звесткі Дэпартамента статыстыкі, піша err.ee.
У параўнанні з годам раней ён вырас на 8,1%, паведаміла ў чацвер, 6 сакавіка, прэс-служба статыстычнага ведамства.
У чацвёртым квартале 2024 года сярэдні месячны брута-заробак склаў 2062 еўрў, што на 8,3% больш, чым за той жа перыяд 2023 года.
Медыяны заробак склаў у 2024 годзе 1628 еўраў, павялічыўшыся на 8,5% у гадавым параўнанні.
Самы высокі сярэдні заробак плацілі ў 2024 годзе ў сферы інфармацыі і сувязі (3484 еўра), а таксама ў фінансавай і страхавой дзейнасці (3127 еўра).
Найбольш нізкі месячны брута-заробак быў у гатэльна-рэстаранным сектары - 1264 еўраў.
Больш за ўсё сярэдні месячны брута-заробак вырас у сферы аховы здароўя і сацыяльных паслуг - на 11,9 адсотка.