6 сакавiка 2025, Чацвер, 21:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ФІФА прапанавалі павялічыць да 64 колькасць нацыянальных каманд на ЧС-2030 у футболе

3
ФІФА прапанавалі павялічыць да 64 колькасць нацыянальных каманд на ЧС-2030 у футболе

Чэмпіянат свету 2030 года пройдзе на трох кантынентах.

Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА) прапанавалі разгледзець магчымасць аднаразовага пашырэння чэмпіянату свету ў 2030 годзе да 64 нацыянальных каманд, а кіраўнік арганізацыі Джані Інфантына назваў ідэю «цікавай» і палічыў патрэбным яе вывучыць, піша The New York Times.

Прапанова «была спантанна зробленая чальцом рады ФІФА ў пункце парадку дня «рознае» бліжэй да канца» пасяджэння, заявілі ў ФІФА і адзначылі, што ідэю прынялі да ўвагі, бо «ФІФА абавязаная аналізаваць усякую прапанову ад аднаго з чальцоў сваёй рады».

З ініцыятывай выступіў прадстаўнік Уругвая - краіны, якая прымала ЧС-1930 і будзе адной з гаспадынь турніру праз сто гадоў.

Крыніцы газеты апісалі рэакцыю прадстаўнікоў іншых краін на прапанову як «ашаламляльнае маўчанне» і мяркуюць, што за ім рушыць услед «вялікае абурэнне». Аднак ФІФА пры прыняцці пастановы будзе ўлічваць не толькі спартовы аспект, але і фінансавую і палітычную выгаду.

Пашырэнне турніру можа знізіць цікавасць вяшчальнікаў, стварыць больш лагістычных праблем і зрабіць бессэнсоўнымі адборачныя турніры - у Паўднёвай Амерыцы на ЧС-2026 могуць трапіць ужо сем з дзясяці нацыянальных каманд.

Чэмпіянат свету 2030 года пройдзе на трох кантынентах - большасць матчаў прымуць Гішпанія, Партугалія і Марока, яшчэ тры гульні адбудуцца ў Парагваі, Уругваі і Аргенціне.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках