Рубіа, Уіткаф і Волц скіруюцца ў Эр-Рыяд для сустрэчы з украінскай дэлегацыяй
1- 6.03.2025, 20:44
- 4,026

Украінскую дэлегацыю ўзначаліць Андрэй Ярмак.
Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіё, спецпасланнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа на Блізкім Усходзе Стыў Уіткаф і дарадца прэзідэнта ЗША ў нацыянальнай бяспецы Майк Уолц у аўторак, 11 сакавіка, скіруюцца ў Эр-Рыяд для сустрэчы з украінскай дэлегацыяй, сярод іншых з кіраўніком Офіса прэзідэнта Украіны Андрэем Ермаком.
Пра гэта паведаміла журналістка Fox News Джэкі Гайнрых у чацвер, 6 сакавіка.
6 сакавіка прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас выступу на паседжанні Еўрарады заявіў, што ўкраінская і амерыканская каманды аднавілі працу. Ён зазначыў, што спадзяецца на змястоўную сустрэчу на наступным тыдні.
Раней Зяленскі апублікаваў у сацсетцы Х паведамленне, у якім заявіў, што Украіна, як ніхто іншы, імкнецца да міру і гатовая як мага хутчэй сесці за стол перамоваў, а таксама прадоўжыць працу з ЗША.