Пуцін заявіў пра негатоўнасць да любых саступак Украіне
13- 6.03.2025, 21:10
- 19,010

Дыктатару РФ не патрэбны мір.
Расея не разглядае магчымасць саступак у рамках мірнага ўрэгулявання ва Украіне. Пра гэта заявіў дыктатар Расеі Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы з супрацоўнікамі і падапечнымі фонду «Абаронцы Айчыны», піша The Moscow Times.
Ён дадаў, што РФ зацікаўленая ў такім фармаце міру, які забяспечыць краіне доўгатэрміновую бяспеку і ўстойлівае развіццё.
– Нам нічога чужога не трэба, але і свайго мы не аддамо, – падкрэсліў Пуцін.
Заява Пуціна прагучала неўзабаве пасля таго, як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў аб правядзенні перамоваў з Масквой, у выніку якіх, паводле словаў Трампа, амерыканскі бок атрымаў ад Расеі сігналы пра гатоўнасць да мірнага ўрэгулявання.
– Мы правялі сур'ёзныя абмеркаванні з Расеяй, і я атрымаў магутныя сігналы пра гатоўнасць да міру, – казаў Трамп, выступаючы ў Кангрэсе ЗША.