Туск: Саміт ЕЗ падтрымае стварэнне «Усходняга шчыта»
1- 6.03.2025, 21:41
- 2,988

ЕЗ пабудуе сістэму ўмацаванняў на межах з Беларуссю і РФ.
У рамках саміту ЕЗ у Брусэлі плануюць ухваліць праект «Усходні шчыт», які прадугледжвае будаўніцтва сістэмы ўмацаванняў на межах з Беларуссю і РФ. Пра гэта 6 сакавіка заявіў прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск падчас размовы з журналістамі, відэа ў YouTube апублікавала канцылярыя чыноўніка.
Паводле словаў Туска, да праекту, ініцыяванага Польшчай, далучацца і іншыя краіны Еўрапейскага Звязу.
«Фінляндыя, краіны Балтыі, таксама я сёння размаўляў з прэзідэнтам Румыніі – усе яны хочуць быць часткай гэтага буйнога праекту ў абароне ўсходняй мяжы Еўропы, сярод іншага, за еўрапейскія сродкі», – сказаў польскі прэм'ер.
Ён зазначыў, што абарона ўсходняй мяжы ЕЗ стала прыярытэтам, у неабходнасці якога ўжо ніхто не сумняваецца.
«Гэта таксама азначае фінансавую і інфраструктурную падтрымку», – дадаў Туск.