7 сакавiка 2025, Пятніца, 1:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі расце колькасць ДТЗ з удзелам дзікіх жывёлаў

5
У Беларусі расце колькасць ДТЗ з удзелам дзікіх жывёлаў

Названы самы небяспечны месяц.

У Беларусі ў 2024 годзе адбылося 3771 ДТЗ з удзелам паляўнічых жывёлаў, гэта на 11,8% больш, чым у 2023 годзе. У выніку гэтых здарэнняў загінула або было траўмавана больш як 3,8 тыс. жывёлаў (рост на 11,5%), паведамілі ў Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

У 2023 годзе таксама быў рост – 11,7%.

Як канстатавалі ў інспекцыі, гэтая тэндэнцыя захоўваецца і ў 2025-м: з 1 студзеня да 20 лютага зарэгістравана 334 ДТЗ, гэта на 17,6% больш, чым за аналагічны перыяд 2024 года.

Часцей за ўсё ў ДТЗ трапляюць казулі (2,5 тыс. асобінаў за мінулы год) і ласі (больш за 1 тыс. асобінаў).

У гэтую статыстыку летась таксама больш пачаў трапляць высакародны алень. «Рост звязаны з павелічэннем колькасці папуляцыі дзякуючы мерапрыемствам засялення і натуральнага рассялення», – растлумачылі ў інспекцыі. Колькасць гэтых жывёлаў у краіне складае 51,6 тыс. асобінаў, што перавышае колькасць лася.

Рэгіянальнае размеркаванне ДТЗ

Больш за ўсё ДТЗ з жывёламі адбылося ў Менскай вобласці (1018 ДТЗ, 1047 загінулых жывёлаў). У астатніх рэгіёнах сітуацыя была такой:

Віцебская вобласць: 650 ДТЗ, 661 жывёла, якая загінула.

Магілёўская вобласць: 569 ДТЗ, 576 загінулых жывёлінаў.

Гомельская вобласць: 554 ДТЗ, 559 загінулых жывёлінаў.

Гарадзенская вобласць: 549 ДТЗ, 554 загінулыя жывёлы.

Берасцейская вобласць: 431 ДТЗ, 438 загінулых жывёлінаў.

Паводле звестак дзяржінспекцыі, найбольшая колькасць ДТЗ у 2024 годзе адбылася ў другім і чацвёртым кварталах года. Найменшая – у першым квартале. Пік ДТЗ традыцыйна прыпадае на травень, а мінімум – на люты.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках