1 красавiка 2025, aўторак, 2:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску забаранілі рух трамваяў ад вуліцы Чырвонай да станцыі «Возера»

У Менску забаранілі рух трамваяў ад вуліцы Чырвонай да станцыі «Возера»

На паўтара месяца.

У Менску забаранілі рух трамваяў ад вуліцы Чырвонай да дыспетчарскай станцыі "Возера". Гэта звязана з "пагрозай бяспекі дарожнага руху", паведамляецца ў пастанове Мінгарвыканкама ад 27 лютага, апублікаванай 7 сакавіка.

Часовая забарона руху трамваяў ад вуліцы Чырвоная да дыспетчарскай станцыі "Возера" ўводзіцца з 0.30 15 сакавіка да 5.00 1 траўня.

Зроблена гэта "ў сувязі з пагрозай бяспекі дарожнага руху, у тым ліку жыццю і (або) здароўю грамадзян".

Пастанова набывае моц пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Як паведамлялі ў карпаратыўным выданні "Мінсктранса", трамваі не змогуць праязджаць да ДС "Возера" з-за таго, што "на сакавік - красавік запланаваны вялікі аб'ём работ, уключаючы перакладку інжынерных сетак". Робіцца гэта ў сувязі з будаўніцтвам новай лініі метро.

Гаворка ідзе аб прыпыненні руху трамваяў №3, №4 і №5, самі ж працы будуць весціся на праспекце Машэрава, а таксама на вуліцах Старажоўскай і Даўмана.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках