У Асіповічах адважная 15-гадовая дзяўчынка выратавала хлопчыка, які праваліўся пад лёд
3- 7.03.2025, 21:17
- 8,846

Відэа.
У Асіповічах дзяўчына выратавала 10-гадовага хлопчыка, які праваліўся пад лёд. Як пішуць ратавальнікі, школьнік надумаў праверыць таўшчыню лёду ў штучным вадаёме ў гарадскім парку. Але на адлегласці блізу 2,5 метра ад берагу пад ім праламіўся лёд, і ён апынуўся ў вадзе.
Крыкі пачула 15-гадовая Карына Страшкевіч. Дзяўчына выцягнула хлопчыка з вады.
На месца прыехалі медыкі, якія агледзелі хлопчыка. На шчасце, ён не пацярпеў і ў шпіталізацыі не мае патрэбы.
«Сёння ішлі, гулялі з сябрамі па парку. Бачым: упаў хлопчык пад лёд, – расказвае дзяўчына прэс-службе ратавальнікаў. – Я проста пастанавіла ўзяць усё ў свае рукі... Проста надумала яго выратаваць... Хлопчыка я не ведаю, першы раз бачу».