У Менску п'яны кіроўца ўляцеў у трамвайны прыпынак
1- 8.03.2025, 12:26
- 7,960

Колькасць праміле ў мужчыны за рулём Mercedes шакуе.
У Менску п'яны кіроўца Mercedes не справіўся з кіраваннем і рэзнуўся ў агароджу трамвайнага прыпынку на вуліцы Казлова.
На шчасце, абышлося без пацярпелых, але мужчына быў моцна п'яны – 1,92 праміле, паведамляе УДАІ ГУУС Менгарвыканкама.
Уначы 8 сакавіка 29-гадовы кіроўца аўтамабіля Mercedes не справіўся з кіраваннем і рэзнуўся ў агароджу трамвайнага прыпынку на вуліцы Казлова, недалёка ад дома №15.
На шчасце, у выніку аварыі ніхто не пацярпеў, аднак сам аўтамабіль атрымаў механічныя пашкоджанні.
На месца здарэння прыбылі супрацоўнікі аддзела ДАІ Партызанскага РУУС Менска. У кіроўцы былі заўважныя прыкметы алкагольнага ап'янення. Праведзены медыцынскі агляд пацвердзіў, што ў арганізме мужчыны ўтрымлівалася 1,92 праміле алкаголю.
