1 красавiка 2025, aўторак, 2:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі рыхтуюць увядзенне незвычайных нумарных знакаў на аўто

14
У Беларусі рыхтуюць увядзенне незвычайных нумарных знакаў на аўто

Калі нумары з «дзявяткай» будуць вычарпаныя, краіна пяройдзе на новую сістэму.

Беларусь рыхтуецца да ўвядзення новых аўтамабільных нумароў без абазначэння рэгіёну. Пра гэта расказаў кіраўнік Галоўнай управы ДАІ МУС Беларусі Віктар Ротчанкаў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1».

На гэты момант у Менску заканчваюцца нумарныя знакі з кодам «7», і ўжо анансавана, што наступным будзе ўведзены восьмы рэгіён. Паводле словаў Ротчанкава, пасля гэтага ў рэзерве Дзяржаўтаінспекцыі застанецца толькі дзявяты рэгіён, які, верагодна, замацуюць за Менскай вобласцю. Калі ж нумары з «дзявяткай» будуць вычарпаныя, краіна пяройдзе на новую сістэму нумарных знакаў без рэгіянальнай прывязкі.

Паводле словаў кіраўніка ДАІ, у новых рэгістрацыйных знаках не будзе кодаў рэгіёнаў, а самі нумары будуць змяшчаць тры лічбы і чатыры літары. Сярод іншага, мяркуецца, што ў пачатку нумара будуць дзве літары, пасля тры лічбы, пасля іх зноў дзве літары.

«У літарным выразе выконваць прывязку да рэгіёну мы не хочам», – падкрэсліў Ротчанкаў. Ён растлумачыў, што сучасныя камп'ютарныя базы дазваляюць ідэнтыфікаваць аўтамабілі без неабходнасці раздзялення па рэгіёнах.

Пакуль дакладныя тэрміны пераходу на новую сістэму дзяржнумароў не называюцца, аднак тэхнічна ДАІ ўжо гатовая да іх вырабу.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках