СМІ: Пуцініст Яўген Петрасян патрапіў у рэанімацыю
34- 8.03.2025, 16:07
- 20,522

© SPUTNIK/ARAM NERSESYAN
Гумарыста рыхтуюць да тэрміновай аперацыі.
Вядомы расейскі гумарыст Яўген Петрасян, які падтрымлівае пуцінскі рэжым, знаходзіцца зараз у рэанімацыі. Яго рыхтуюць да тэрміновай аперацыі.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал "112". Артысту стала дрэнна сёння раніцай.
79-гадовага Яўгена Петрасяна шпіталізавалі з уласнага дома ў цэнтры Масквы. У "хуткую" патэлефанавалі яго сваякі.
Вядома, што зараз папулярны гумарыст знаходзіцца ў шокавай рэанімацыі, у яго адкрыўся страўнікава-кішэчны крывацёк. Медыкі спрабуюць стабілізаваць ягоны стан, каб праапераваць і спыніць кроў. Іншых падрабязнасцей пакуль не паведамляюць.
Адзначым, што ў апошні час Петрасян часта трапляе ў бальніцы, у траўні мінулага года яго шпіталізавалі праз хваробу сэрца і галаўныя болі.