1 красавiка 2025, aўторак, 2:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёўскай вобласці ўспыхнуў вялізны пажар

1
У Магілёўскай вобласці ўспыхнуў вялізны пажар

Гарыць тарфянік.

Супрацоўнікі МНС тушаць тарфяны пажар на тэрыторыі прадпрыемства «Сельгасінвест», што ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці. Усяго ў ліквідацыі ўзгарання задзейнічаныя 30 чалавек, паведамляе БелТА.

- Для ліквідацыі пажару задзейнічаныя дзевяць адзінак тэхнікі і 30 чалавек, з іх шэсць адзінак тэхнікі і 25 работнікаў МНС, - паведамілі ў Міністэрстве надзвычайных сітуацый.

Як адзначаюць ратавальнікі, тушэнне пажару ўскладняецца цяжкапраходнымі адрэзкамі мясцовасці, адсутнасцю натуральнай вільготнасці і вялікай глыбінёй залягання торфу. Паводле звестак на 6.00 нядзелі, 9 сакавіка, плошча пажару — крыху меншая за гектар.

Між тым, за мінулы дзень у лясах Беларусі ратавальнікі зафіксавалі 17 пажараў. Ва ўсіх абласцях, акрамя Віцебскай.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках